Сёння былі ўнесены дапаўненні ў правілы ўнутранага распарадку магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Куляшова, паведамляе mogilev.online.

Цяпер удзельнічаць у масавых мерапрыемствах на тэрыторыі ўніверсітэта нельга, калі такія не ўзгоднены з адміністрацыяй універсітэта. Карыстацца «незарэгістраванай» сімволікай студэнтам таксама забаранілі.

Нагадаем, на днях студэнт ўніверсітэта правёў адзіночную акцыю ў падтрымку затрыманых пратэстоўцаў. Ён сядзеў на прыступках універсітэта з плакатамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0