Фота Сяргея Гудзіліна
Затрыманы экс-старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Раней пра яго магчымае затрыманне паведамілі паплечнікі, а жонка сказала «Белсату», што муж перастаў выходзіць на сувязь, апошні раз яна бачылася з ім раніцай.
«Лябедзька затрыманы за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння», — паведаміла «Інтэрфаксу-Захад» афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.
Нагадаем, што 5 кастрычніка экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская прызначыла Лябедзьку адным са сваіх прадстаўнікоў па канстытуцыйнай рэформе.





