Фота Сяргея Гудзіліна
Экс-кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 15 сутак арышту.
Такое рашэнне прыняла суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Юлія Густыр.
Судзілі палітыка за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (ч. 3 арт. 23.34 КаАП).
Лябедзька быў затрыманы ўчора. 5 кастрычніка Святлана Ціханоўская прызначыла яго адным са сваіх прадстаўнікоў па канстытуцыйнай рэформе.





