Фота «Радыё Свабода»

Развітанне з легендарным праваабаронцам і журналістам Валерам Шчукіным адбудзецца ў Мінску ў аўторак, 13 кастрычніка, а 14:00 у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12.

Родныя настойліва просяць усіх быць у масках.

Пахаваны Валер Шчукін будзе на Чыжоўскіх могілках.

Праваабаронца памёр у Мінску ў суботу, 10 кастрычніка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?