У Крамлі вітаюць кантакты Аляксандра Лукашэнкі з апазіцыяй, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша «Інтэрфакс».

«Мы вітаем любыя кантакты, любы такі інклюзіўны працэс у беларускім грамадстве, тым больш ініцыяваны кіраўніком дзяржавы, прэзідэнтам Беларусі», — сказаў ён журналістам, адказваючы на адпаведнае пытанне.

У суботу стала вядома, што Лукашэнка сустрэўся ў СІЗА КДБ са зняволенымі там дзеячамі. На той сустрэчы былі Віктар і Эдуард Бабарыкі, юрыст Лілія Уласава, адвакаты Ілля Салей і Максім Знак, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, грамадскі дзеяч Юрый Васкрасенскі, дырэктар PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, бізнэсмен Аляксандр Васілевіч.

Учора стала вядома, што Васкрасенскаму і Рабцэвічу зменена форма стрымання і яны выйшлі на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0