Ганна Якштас.

Ганна Якштас.

Галоўрэд «Моцных навін» Ганна Якштас атрымала чарговы штраф па артыкуле 23.34 ч.1. На думку суда Савецкага раёна, журналістка ўдзельнічала ў акцыі 23 верасня.

Нагадаем, у той дзень адбылася «таемная» інаўгурацыя Лукашэнкі.

«Я патрапіла на відэа, калі асвятляла шэсце каля «Універмага». Там праходзіла калона з 60-70 чалавек, людзі не скандавалі, плакатаў не неслі. Усе падоўжылася 10-15 хвілін, пасля чаго з'явіўся АМАП і ўсіх разагнаў», — распавяла журналістка.

На думку суда, Якштас «выдавала сябе за акрэдытаванага журналіста». Ганна віну не прызнала.

У галоўнага рэдактара «Моцных навін» гэта ўжо другое затрыманне і другі штраф. Як і першы раз да суду яе 72 гадзіны трымалі ў ізалятары. За кратамі ў дадзены момант знаходзіцца муж Ганны рэпарцёр Дзяніс Якштас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0