Жапараў злева, Жэенбекаў справа, фота прэс-службы прэзідэнта Кыргызстана

Жапараў злева, Жэенбекаў справа, фота прэс-службы прэзідэнта Кыргызстана

Сёння прэм'ер-міністр Кыргызстана абвясціў, што вырашаецца пытанне адстаўкі прэзідэнта Сааранбая Жээнбекава, піша 24.kg.

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы пацвердзіла, што праводзяць перамовы. «Прэм'ер-міністр Садыр Жапараў агучыў, каб прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў сышоў у адстаўку сёння. Перамовы працягваюцца», — сказала яна.

Cёння дэпутаты паўторна разгледзелі кандыдатуру Садыра Жапарава на пасаду прэм'ер-міністра. Парламент аднагалосна зацвердзіў склад і праграму ўрада.

На прэс-канферэнцыі новаабраны кіраўнік Кабміна заявіў, што пытанне адстаўкі прэзідэнта вырашыцца сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0