Аляксандра Курбана дасталі з шахты горныя ратавальнікі. «Перакусілі ланцуг, якім ён сябе прыкаваў да клеці, і паднялі», — паведаміў Радыё Свабода сябра страйкама «Беларуськалія» Віталь Дзядок.

«Яго адразу павезлі ў псіхдыспансер на агляд, там вызначылі, што ён цалкам здаровы. Цяпер разам з сябрам страйкама ён паехаў дамоў, каб прыняць душ, крыху адпачыць, але праз гадзіну абяцаў прыехаць да нас у страйкам», — сказаў Дзядок.

Квітней, мая Беларусь!» — салігорскі шахцёр Аляксандр Курбан прыкаваў сябе на глыбіні 440 метраў