Юрый Васкрасенскі стаў адной з самых цытаваных персон на беларускім тэлебачанні. Зламаны беларускімі спецслужбамі, ён вяшчае ўсякія небыліцы, якія цалкам адпавядаюць афіцыйнай лініі. І выдае задумы кіраўніка з нагоды далейшых сцэнароў.

Праз Васкрасенскага КДБ пацвярджае сэнс нечаканай сустрэчы Лукашэнкі з вязнямі КДБ. Мэта падвойная: легітымізаваць пустышку з «канстытуцыйнай рэформай», каб адвесці ўвагу грамадскасці ад асноўнага патрабавання (адстаўка Лукашэнкі і новыя выбары) праз падключэнне да працэсу (часткі) апазіцыі, а з дапамогай гэтага і дарогу да аднаўлення адносін з Захадам пракласці.

Як сказаў Васкрасенскі ў «інтэрв'ю» прапагандысту Маркаву, «трэба захаваць шматвектарнасць».

З нагоды ўдзелу ў канстытуцыйнай гаварыльні, КДБ вуснамі Васкрасенскага абяцае, што прапановы «будуць улічаныя самым дбайным чынам», і бярэ апазіцыю на понт: «Калі мы іх [канстытуцыйныя прапановы] не пададзім і не возьмем удзел у легальным палітычным працэсе, то якія могуць быць у нас прэтэнзіі да ўлады потым? Нас запрасілі — давайце рыхтавацца».

У рэальнасці сітуацыя пакуль блізкая да адваротнай: тыя палітычныя сілы, якія клюнуць на выкрут з «канстытуцыйнымі папраўкамі», стануць палітычнымі трупамі, таму што 80% насельніцтва Беларусі выдатна разумее, што да чаго.

Васкрасенскі нават дзеліцца планамі, як улады маюць намер будаваць падкантрольны псеўдадэмакратычны працэс. Па-першае, Усебеларускі сход плануюць выкарыстоўваць для фармальнага адабрэння паправак. Па-другое,

грамадзянскую актыўнасць і чаканні пераменаў плануюць «зліваць» праз фіктыўныя грамадскія рады пры выканкамах.

Нядобры намёк і пагрозу беларускія ўлады пасылаюць праз Васкрасенскага з нагоды магчымых экстрэмісцкіх дзеянняў тыпу падзеі 3 ліпеня 2008 года:

«Рана ці позна ў любым натоўпе з'яўляюцца людзі не зусім адэкватныя, з якімі-небудзь псіхічнымі адхіленнямі. Можа быць, гэта гучыць на першы погляд смешна, але мы памятаем сітуацыю 3 ліпеня адзін раз, шмат гадоў таму ля Стэлы. І будзе абсалютна не смешна. Таму трэба спыняць выходзіць у нядзелю на гэтыя акцыі. І перакладаць сваю актыўнасць у палітычную плоскасць. Цяпер улада працягнула нам руку, і гэтую руку трэба абавязкова паціснуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?