Суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў два гады зняволення веласіпедысту К. (яго прозвішча ёсць у Рэдакцыі, спрабуем звязацца з сям’ёй).

7 жніўня, за два дні да выбараў, хлопец удзельнічаў у велапрабегу па вуліцах Мінска — такія з’явы былі папулярныя ў той час.

Велапрабег у Мінск, ілюстрацыйны здымак, фота Надзеі Бужан

Велапрабег у Мінск, ілюстрацыйны здымак, фота Надзеі Бужан

Два міліцыянеры, Ш. І М., вырашылі яго затрымаць. Фармальна — за адсутнасць люстэрка задняга віду і гукавога сігнала. Гэта абсурднае патрабаванне было прапісана ў савецкіх правілах дарожнага руху, засталося і ў цяперашнім заканадаўстве.

Яны схапілі веласіпедыста, той стаў вырывацца. Падчас гэтай штурханіны хлопец аднойчы трапіў па галаве Ш, аднойчы па галаве М., а таксама хапаў рукамі за шыю М. І сціскаў рукамі. Ніякіх траўмаў у міліцыянераў няма, толькі атрыманы фізічны боль. Ну і парваныя ў М. кашуля са штанамі.

Вось відэа затрымання раварыста: 

У выніку К. прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Рашэнне можа быць абскарджана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?