Атручэнне Аляксея Навальнага магло быць арганізавана не з мэтай забіць апазіцыянера, а для таго, каб прымусіць яго пакінуць краіну. Да гэтай высновы прыйшлі заходнія спецслужбы, піша The Guardian.

«Выбар «Навічка» быў наўмысны. ФСБ кантралюе самыя розныя яды, многія з якіх застаюцца засакрэчаныя. [Суразмоўцы] падкрэслілі, што калі б ФСБ хацела забіць Навальнага, яна магла б гэта зрабіць», — піша выданне.

Дзве крыніцы выдання заявілі, што заходнія спецслужбы лічаць, што за атручваннем стаіць Другая служба ФСБ (Служба па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам). «Яны мяркуюць, што аперацыя была распрацавана не для таго, каб забіць Навальнага, а для таго, каб зрабіць яму недвухсэнсоўнае папярэджанне і прымусіць яго пакінуць краіну», — перадае газета іх словы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0