Старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька выступіў у перадачы «Время покажет» на «Першым канале» расійскага тэлебачання ў частцы праграмы, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі. 

Фота: скрыншот

Фота: скрыншот

«АМАП — гэта і ёсць прадстаўнікі беларускага народа, — казаў ён у адказ на закіды пра жорсткасць сілавікоў. — І яны павінны дзейнічаць жорстка. І калі бабка парушае закон — значыць і з ёй трэба дзейнічаць адпаведна».

Масавыя мірныя пратэсты ў Беларусі Давыдзька называў «арганізаванай з-за мяжы правакацыяй», а іх удзельнікаў — маніпуляванымі.

«Калі дзіця кажа «АМАП вораг», то наступны крок — «рускі — вораг», наступны крок — «савецкі воін — вораг». Вы разумееце, што адбываецца?» — казаў Давыдзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0