Каля 150 студэнтаў рушылі ад Лінгвістычнага ўніверсітэта на праспект, каб далучыцца да калоны Жаночага маршу. Яны скандавалі: «Саша, ты адлічаны!»

Паблізу Палаца мастацтваў натоўп студэнтаў перастрэлі сілавікі ў мікрааўтобусах. Удзельнікі акцыі пабеглі ў двары, адбыліся затрыманні. Паведамляецца, што затрымана каля 10 чалавек, у тым ліку фотакарэспандэнт БелаПАН Вадзім Заміроўскі і журналістка Onliner Дар'я Спевак.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0