Камандзір АМАПа Дзмітрый Балаба расказаў Грыгорыю Азаронку ў эфіры СТВ, што пажар у бабулінай хаце ў Маладзечанскім раёне ўспрыняў досыць балюча.

— Вядома, гэта быў пэўны ўкол. Дзесьці ўнутры для сябе я ўсвядоміў тое, што адбылося, я разумею. Так, сапраўды гэта было досыць балюча, але гэта не значыць, што можна змяніць мой светапогляд альбо змяніць мае погляды на тое, што адбываецца, альбо нейкім чынам раз'юшыць. Я буду выконваць свае задачы дакладна так, як мне на сёння маімі службовымі абавязкамі загадана і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, — заявіў Балаба.

Згарэла вясковая хата, у якой вырас камандзір АМАПа Балаба. Што адбылося?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0