bamboogroup.eu
У суботу сярод затрыманых на жаночым і студэнцкім маршах у Мінску быў заснавальнік вядомай ІТ-кампаніі Bamboo Group Уладзіслаў Герчыкаў, піша Tut.by.
Фота Радыё Свабода
Яго затрымалі ва ўласнай машыне ў двары на вуліцы Казлова падчас студэнцкай акцыі. Герчыкаў ужо знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.
Bamboo Group — прыватная група тэхналагічных кампаній. У беларускім офісе працуе каля 100 чалавек. Кампанія робіць два адукацыйныя праекты.
Адзін для Беларусі — гэта платформа Znaj.by, якая ўключае ў сябе электронныя дзённікі і журналы, генератар раскладаў заняткаў, а таксама менеджар сістэмы адукацыі.
Іншы, пад назвай BeED — для краін Азіі.
0
0
0
0
0
0