Прэм'ер Ігар Матавіч і галоўны гігіеніст Ян Мікас. Фота TASR

Прэм'ер Ігар Матавіч і галоўны гігіеніст Ян Мікас. Фота TASR

Улады Славакіі маюць намер правесці тэсты на каранавірус для ўсіх жыхароў краіны за выключэннем дзяцей да 10 гадоў. Пра гэта заявіў славацкі прэм'ер-міністр Ігар Матавіч. Чакаецца, што бясплатнае тэставанне пачнецца ўжо праз тыдзень. Пакуль невядома, ці будзе яно абавязковым, піша Польскае радыё.

Улады ў Браціславе хочуць, каб увесь працэс праводзіўся вайскоўцамі без удзелу медыцынскага персаналу, які працуе ў бальніцах з пацыентамі з COVID-19.

У наступныя выходныя тэставанне пройдзе ў трох рэгіёнах, найбольш пацярпелых ад эпідэміі. Паводле слоў прэм'ер-міністра Ігара Матавіча, гэта дазволіць праверыць методыку тэставання і арганізаваць пункты збору ўзораў.

«Гэта будзе аперацыя, якой Славакія яшчэ не ведала», — адзначыў славацкі прэм'ер. Ігар Матавіч абвясціў, што тыя, у каго вынікі тэстаў на каранавірус будуць станоўчымі, адправяцца на хатні каранцін.

За ўвесь час у Славакіі зафіксавана 28 268 выпадкаў, але падчас першай хвалі было ўсяго 10 тысяч выпадкаў, вялікі рост назіраецца падчас другой хвалі (ужо больш за 18 тысяч выпадкаў). Учора, напрыклад, былі зафіксаваныя 1968 выпадкаў за дзень, пазаўчора — 2 075. За ўвесь час памёр 71 чалавек (23 падчас другой хвалі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0