На плошчы Незалежнасці некалькі соцень чалавек сабраліся на праўладны мітынг. Калона пад чырвона-зялёнымі сцягамі прыйшла з вуліцы Валадарскага. Іншая калона сфармавалася каля Дома афіцэраў.
Пасля мітынгу на плошчы Незалежнасці ўдзельнікі мерапрыемства прайшлі праспектам да плошчы Перамогі, дзе ўсклалі кветкі да манумента і разышліся.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў
Таксама на плошчы Незалежнасці сабраўся традыцыйны Марш пенсіянераў, які сёння праходзіць трэці панядзелак запар. Пенсіянеры крычаць праўладным: «Ганьба!» і «Верым, можам, пераможам».
Пасля гэтага пенсіянеры пайшлі па праспекце Незалежнасці. Людзей не менш, чым у мінулы раз. Пратэстоўцам сігналяць машыны.





