У Беларусі ў 2021 годзе чакаецца аднаўленчы рост эканомікі і запуск новага інвестыцыйнага цыкла. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2021 год, перадае БелТА.

«На пасяджэнні Прэзідыума вызначыліся, што 2021 год — гэта год аднаўленчага росту эканомікі, год запуску новага інвестыцыйнага цыкла. Галоўнае — за кошт якіх рэсурсаў і інструментаў эканамічнай палітыкі будзе забяспечвацца дасягненне прагнознага параметра інвестыцый», — адзначыў Раман Галоўчанка.

На думку кіраўніка ўрада, без росту інвестыцый у асноўны капітал эканамічны рост апераджальнымі тэмпамі для Беларусі немагчымы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0