Грамадства5252

«Мне зычылі смерці, па тысячы паведамленняў на дзень». Ад спецназаўца, які трапіў на векапомнае фота, сышла жонка

Векапомны здымак, на якім у ноч на 10 жніўня разгублены сілавік стаіць над беспрытомным дэманстрантам Яўгенам Заічкіным, абляцеў увесь свет.

фота Reuters

«Адпусці яго, што ты робіш?!» — крычаць людзі сілавіку, у якім пасля пазналі афіцэра ўнутраных войскаў Цімура Грышко. «Я яго адпусціў! Вы хуткую выклікайце, дэбілы!» — крычыць ён у адказ. 

Тэлеграм-каналы вырашылі, што Заічкін памёр — гэта аказалася няпраўдай.

Тым не менш Цімур Грышко праславіўся на ўсю краіну. А ў сярэдзіне верасня, на піку ўсведамлення грамадствам таго, што нарабілі сілавыя структуры, яго жонка, фітнэс-трэнерка, чэмпіёнка Беларусі па бодзібілдынгу Лілія Салімгарэева падала на развод.

20 кастрычніка адбылося канчатковае пасяджэнне суда. Пасля яго Лілія Салімгарэева патлумачыла «Нашай Ніве» сітуацыю.

«Наша Ніва»: Вы сёння развяліся ці вырашылі адкруціць сітуацыю назад? 

Лілія Салімгарэева: Сёння быў суд, я развялася. 

«Наша Ніва»: Патлумачце свае матывы, калі ласка. 

Лілія Салімгарэева: Таму што так дагодна грамадству, так будзе лепш для мяне і для яго. Вельмі складана пераносіць такое цкаванне, мне зычылі смерці, па тысячы паведамленняў у дзень, пісалі: «Каб ты падохла». Так мне будзе і лепей, і бяспечней.

«Наша Ніва»: Па вашым голасе чутно, што вы расстроеныя сітуацыяй. За што вам зычылі смерці?

Лілія Салімгарэева: Быццам бы гэта я хаджу [на вуліцы] і стала ваеннай. А людзі так думалі. Спачатку я рыдала і гаравала, а потым пачала адказваць: «І вам туды ж». Гэта ненармальна так казаць! Я ўжо пісала, што вы паступаеце гэтак жа, як «чырвона-зялёныя», толькі душыце маральна, а тыя — фізічна. Я стамілася. Дагэтуль мне пішуць, вельмі цяжка гэта ўсё выносіць і ўсведамляць. 

«Наша Ніва»: Скажыце, калі б не было жнівеньскай сітуацыі, ці захаваўся б ваш шлюб? Ці ўсё і так ішло да разводу?

Лілія Салімгарэева: Каб у нас было ўсё кепска? Не, я такога не скажу. Напэўна, разводу б не было.

Каментары52

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа7

У Пецярбургу забілі палітактывіста Віталя Іофе11

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка1

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне1

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →