7 мая ў Мінскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя раману нямецкага пісьменніка і гісторыка Паўля Коля, які выйшаў у перакладзе на беларускую мову пад назвай «Найлепшыя прывітанні з Мінска».

Дакументальны раман распавядае пра дэпартацыю яўрэйскай сям'і з Кёльна ва акупаваную Беларусь. У яго аснову пакладзены шматлікія даследаванні, што прысвечаны Вільгельму Кубэ, які з 1941 па 1943 гады быў генеральным камісарам Беларусі, інтэрв'ю з Аленай Мазанік, якая здзейсніла замах на яго, а таксама з Анітай Кубэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?