Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Слуцкага раёна, паведамляе Пул першага.
«Куча журналістаў, дзе толькі паесці. Ну правільна. Сыры — гэта антыкавідныя добрыя лекі. Каб вы ведалі», — сказаў ён.
У чарговы раз згадваюцца парады Лукашэнкі па барацьбе з эпідэміяй: трактар, масла, лазня, гарэлка. Цяпер вось сыр.