У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў 9 траўня ў Менску часова змяняюцца маршруты грамадскага транспарту, паведаміла прэс‑служба Менгарвыканкама.

З 8.30 да 14.00 рух аўтобусаў і маршрутных таксі №№100, 515, 300С, 1005‑ТК, 1042‑ТК, 1064‑ТК, 1076‑ТК, 1112‑ТК, 1151‑ТК, 1155‑ТК, 1175‑ТК, 1280‑ТК, 1281‑ТК
будзе арганізаваны на ўчастку ад вуліцы Свярдлова

да вуліцы Казлова па вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова ў прамым і зваротным напрамках.

Аўтобусы маршруту №18 будуць рухацца на ўчастку ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Захарава па праспекце Машэрава, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Захарава ў прамым і зваротным напрамках.

Аўтобусы маршруту №57 будуць рухацца на ўчастку ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Пуліхава па вуліцы Куйбышава, праспекце Машэрава, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай у прамым і зваротным напрамках.

Рух маршрутных таксі №1063‑ТК будзе арганізаваны на ўчастку ад вуліцы Маскоўскай да вуліцы Куйбышава па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга, Янкі Купалы, Куйбышава ў прамым напрамку і па вуліцах Янкі Купалы, Няміга, Мяснікова ў зваротным напрамку; №1067‑ТК на ўчастку ад вуліцы Няміга да плошчы Якуба Коласа — па вуліцах Няміга, Багдановіча, Веры Харужай, праспекце Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?