Сведка на працэсах журналістаў, намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама заявіў, што яны займаліся «неўласцівымі функцыямі», піша Брестская газета.

Справу Максіма Хлябца разглядаў Аляксандр Семянчук, а Рамана Чмяля — Андрэй Грушко.

На журналістаў былі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП — нібыта 18 кастрычніка яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту і публічна пратэставалі супраць дзейнай улады.

Сведкам па справе на абодвух працэсах выступіў намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Кісель. Суду ён растлумачыў, што пратэстоўцы на Савецкай сабраліся, калі там з'явіліся Чмель і Хлябец, а разышліся пасля іх затрымання.

Суддзя Аляксандр Семянчук прызнаў віну Максіма Хлябца цалкам даказанай і вынес вердыкт — 15 сутак арышту. Праз 45 хвілін такое ж рашэнне па справе Рамана Чмяля вынес і Андрэй Грушко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0