Як стала вядома праваабаронцам, 17-ці гадоваму мінчаніну Максіму Бабічу выстаўленае абвінавачванне паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Зараз ён знаходзіцца пад вартай.

Максіма затрымалі 19 кастрычніка прыкладна а 7.30 раніцы ў той час, калі ён выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу (хлопец з'яўляецца студэнтам другога курсу Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа). У якасці прычыны ягонага затрымання быў названы эпізод з блакаваннем дарогі 13 кастрычніка ў Серабранцы (раён Мінска), на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Затым хлопца павезлі ў Ленінскае РУУС горада Мінска. Допыт адбыўся толькі ў 16 гадзін (пра тое, што адбывалася з хлопцам у прамежку з 7.30 да 16-ці гадзін, невядома). У якасці меры стрымання абралі арышт.

Блізкія Максіма падавалі хадайніцтва аб абранні іншай меры стрымання, аднак яго адхілілі. Максім Бабіч па стане на 10.30 гадзін 22 кастрычніка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання горада Мінска (1-ы завулак Акрэсціна).

Максім Бабіч мае праблемы са здароўем — у яго парок сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0