Пра гэта «Свабодзе» паведаміў адвакат Павал Сапелка, які сустрэўся з Мікалаем Аўтуховічам ў мінскім следчым ізалятары.

«Ён заклікае актывістаў з «Маладога фронту», якія трымаюць галадоўку салідарнасьці з ім, скончыць сваю акцыю. Ён ім вельмі ўдзячны за падтрымку, але кажа, што іх здароўе і маладосць патрэбныя для далейшага змагання за дэмакратыю».

Паводле адваката, сам Аўтуховіч намераны працягваць галадоўку «да перамогі».
«Ён яшчэ больш схуднеў, але трымаецца. На сустрэчу са мной прыйшоў сам», ‑‑ паведаміў Павал Сапелка.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0