Вольга Шпарага. Фота Дар'і Лабанавай

Філосаф Вольга Шпарага, сябра Каардынацыйнай рады, атрымала паведамленне пра чарговы арышт на 12 сутак. 24 кастрычніка Шпарага вызвалілася пасля адбыцця 15-суткавага арышту з турмы ў Жодзіне. Яе асудзілі па артыкуле 23.34 за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Адразу пасля вызвалення Вольга прыняла рашэнне пакінуць краіну. Цяпер яна ў Вільні, піша Радыё Свабода.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?