Каля 50 рабочых Мінскага маторнага завода правялі на тэрыторыі прадпрыемства сход. Адкрыта заявіў пра далучэнне да страйку Андрусь Комлік, які працуе на заводзе тэрмістам. Іншыя рабочыя выказалі падтрымку патрабаванням, але ад непасрэднага страйку ўстрымаліся, піша Радыё Свабода.

«Вырашылі дадаць да палітычных патрабаванняў пытанні паляпшэння ўмоў працы, выходзіць з праўладнага прафсаюза і ўступаць у незалежны. Таксама вырашылі штодня ў працоўны перапынак сустракацца для абмеркавання сітуацыі», — паведаміў Комлік.