Памежнікі Беларусі за мінулы тыдзень адмовілі ва ўездзе ў краіну 595 замежнікам «моцнага, спартыўнага целаскладу». Пра гэта БелТА заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Антон Бычкоўскі.
«Абсалютная большасць з іх — дужыя маладыя людзі, спартыўнага целаскладу, якія ніяк не змаглі патлумачыць або пацвердзіць мэты прыбыцця ў Беларусь», — сказаў Бычкоўскі.
Паводле яго слоў, большасць асоб, якім было адмоўлена ва ўездзе, прыбылі з суседніх краін: Украіны, Польшчы і Літвы.
0
0
0
0
0
0