Сёння ў Мінску працягваецца пратэстная актыўнасць. У раёне 18:00 у цэнтры горада ў некаторых месцах пачалі збірацца грамадзяне.

Плошча Незалежнасці ачэпленая па перыметры. Там сабраліся некалькі сотняў чалавек, якія рушылі па праспекце ў бок Кастрычніцкай плошчы. Пратэстоўцы скандуюць «Жыве Беларусь!».

Сілавікі заблакавалі праход да плошчы Незалежнасці, але асноўная калона ўжо пайшла па праспекце ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Сілавікі напалі на дэманстрантаў у раёне супермаркета «Цэнтральны». Дэманстранты хаваліся ў крамах і кавярнях.

Пазней дэманстранты дайшлі да Кастрычніцкай плошчы. Каля Кастрычніцкай сканцэнтраваная вялікая колькасць бусікаў сілавікоў. Адзін ездзіць проста па ходніках. У гэты час ля «Вячэрняга Мінска» на плошчы Перамогі супрацоўнікі ДАІ перакрылі рух у бок Кастрычніцкай.

Групы пратэстоўцаў пачалі збірацца на плошчы Перамогі.

Пазней стала вядома пра затрыманне людзей проста на платформе станцыі метро «Кастрычніцкая».

На плошчы Якуба Коласа разагналі дэманстрантаў, людзі разбегліся. Ёсць затрыманыя. Тым не менш жывыя ланцугі працягваюць выстройвацца па ўсім горадзе.

Людзі пачалі збірацца не толькі ў цэнтры сталіцы, але і ў іншых раёнах і гарадах краіны. Напрыклад, вось так выглядаў ланцуг салідарнасці ў мінскай Лошыцы.

У Гродне на Савецкай утварыўся доўгі жывы ланцуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0