У Віцебску мужчына распыліў газ у твар сілавіку, распачата крымінальная справа, паведамляе МУС.
Падчас нядзельнага шэсця 25 кастрычніка ў Віцебску да калоны дэманстрантаў падбег мужчына і распыліў газ у твар супрацоўніку міліцыі. Той быў не ў форме.
У дачыненні да 24-гадовага віцябляніна распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Мужчына знаходзіцца ў ізалятары.