Людзей, якія прыйшлі на суд слухачамі, не пусцілі. Фота: Алеся Белая.

Людзей, якія прыйшлі на суд слухачамі, не пусцілі. Фота: Алеся Белая.

У сераду 21 кастрычніка крыху больш за 10 жыхароў Слуцка ўсклалі кветкі да помніка спаленым і забітым вязням слуцкага гета. Пазней затрымалі некаторых з іх. 26 кастрычніка над гараджанамі прайшлі першыя суды, піша Інфа-Кур'ер.

26 кастрычніка суды прайшлі над Андрэем Кратом, Ірынай Крот, Зінаідай Цімошак і Яўгенам Азёрным. Іх абвінавачвалі па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Усе пасяджэнні вёў суддзя Аляксандр Шутко. Суд прызначыў:

  • Андрэю Крату — штраф 30 базавых велічынь (810 рублёў),
  • Ірыне Крот — штраф 20 базавых велічынь (540 рублёў),
  • Зінаідзе Цімошак — штраф 40 базавых велічынь (1080 руб),
  • Яўгену Азёрнаму — 10 сутак арышту.

Яшчэ дваіх затрыманых будуць судзіць заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0