Рабочы завода «Атлант» Віктар​ Манкевіч залез на трубу завода з бел-чырвона-белым сцягам і запісаў зварот да Лукашэнкі.

«Я, рабочы завода «Атлант», Манкевіч Віктар Анатольевіч, прызнаю сваім прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую і нагадваю Аляксандру Рыгоравічу аб выстаўленым ультыматуме. Вы павінны абвясціць пра свой сыход, вы павінны спыніць гвалт, вы павінны вызваліць усіх палітвязняў. Не разбурайце нашу краіну! Калі ў вас ёсць нешта чалавечае, калі вы сапраўды дзесьці перажываеце за Беларусь, — ідзіце, ідзіце зараз, пакуль не позна!», — сказаў ён.

На месца прыехалі работнікі МНС і міліцыя. Потым Манкевіч злез з трубы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0