Паводле папярэдняй інфармацыі, разгляд адміністрацыйнай справы над Арцёмам Дубскім адбудзецца ў аўторак, 12 траўня.
Сябра незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» затрымалі ў Асіповічах 10 траўня разам з яго сяброўкай Тацянай Касінчук.
Іх звінавацілі ў тым, што маладыя людзі пісалі на сцяне «Свабоду Аўтуховічу». Міліцыянты склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкула «дробнае хуліганства».
Дубскі разам з паплечнікамі трымае галадоўку на знак салідарнасці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам (які галадае з 16 красавіка), Юрыем Лявонавым, Уладзімірам Асіпенкам.





