• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
11.05.2009 / 15:26

Амерыканскі гімн па‑беларуску

Амерыканскі гімн перакладзены на самыя розныя мовы свету. І не дзіва: самыя розныя мовы свету, у тым ліку беларуская, гучаць на вуліцах гарадоў Амерыкі з вуснах ейных новых грамадзянаў. Піша Янка Запруднік.

Гісторыя тэксту

Амэрыканскі гімн перакладзены на самыя розныя мовы сьвету. І ня дзіва: самыя розныя мовы сьвету, у тым ліку беларуская, гучаць на вуліцах гарадоў Амэрыкі з вуснах ейных новых грамадзянаў. Шмат хто зь іх, прыкладаючы руку да сэрца, сьпявае або слухае амэрыканскі дзяржаўны гімн Star‑Spangled Banner, што можна было‑б перакласьці як «Зорны штандар», а калі дакладна, дык «Упрыгожаны/асьвечаны зоркамі сьцяг» (spangle = бліскучка). Але далёка ня ўсе ведаюць, у кантэксьце якіх падзеяў і калі паўстаў гэты гімн. А ў ім адлюстраваная канкрэтная гістарычная падзея. Ягоны даслоўны пераклад гучыць гэтак:

    О, ці бачыш ты пры ранішнім сьвятле
    тое, што мы так горда ўслаўлялі пры захадзе сонца,
    чые шырокія палосы і ясныя зоркі,
    якія ў вырашальным баі
    мы бачылі над нашымі ўмацаваньнямі,
    так велічна зіхцелі?
    І чырвоны бляск ракет, выбухі бомбаў
    Сьведчылі праз усю ноч, што наш сьцяг быў яшчэ там.
    О, скажы, ці той зорны штандар усё йшчэ ўзьвіваецца
    Над краінай свабодных
    і радзімай адважных?
Гутарка тут пра абарону амэрыканцамі форту МакГэнры, што каля гораду Балтымору, ад наступу брытанцаў.

Брытанска‑амэрыканская вайна (1812‑1815) у 1814 г. абярнулася трывожным бокам для Злучаных Штатаў. Брытанцы спалілі Капітоль, Белы Дом, аблажылі ваеннымі караблямі Балтымор. Якраз у гэты час 35‑гадовы адвакат Фрэнсіс Скот Кі (Francis Scott Key) з палкоўнікам Джонам Стуартам Скінэрам, агентам па абмену ваеннапалоннымі, адправіліся на перамовы з брытанцамі. Місія іхняя была ўхваленая прэзыдэнтам Дэймсам Мэдысанам. Мэтай перамоваў было вызваліць з брытанскага палону доктара Ўільяма Бінэса (Beanes). Бінэс, сябра Фрэнсіса Кі, знаходзіўся на адным з брытанскіх караблёў. Туды й прыбылі два перамоўцы.

Перамовы скончыліся пасьпяхова. Дамовіліся, што др. Бінэса адпусьцяць. Але паколькі неўзабаве мелася адбыцца атака на форт МакГэнры, трох амэрыканцаў затрымалі на некалькі дзён, бо яны чулі ў гутарках пра заплянаваны штурм. Такім чынам, яны й сталіся сьведкамі бою.

З адлегласьці трох міляў 13‑га верасьня 1814 г., у дажджлівы дзень, яны бачылі пад вечар, як над фортам сьвяціўся баявы сьцяг Злучаных Штатаў. На ім тады было 8 чырвоных палосаў, 7 белых і 15 белых зорак на сінім полі. У разгар бою, уначы, сьцягу не было відаць і нельга было сказаць, ці форт здаўся ці не.

Але, калі на наступны дзень разьвіднела, над фортам лунаў, ужо не малы баявы сьцяг, а вялізарны штандар, як сьведчаньне ўдалай абароны.
Дарэчы, гэты сьцяг, 42 футы ўдаўжкі, знаходзіцца цяпер у Нацыянальным Музэі Амэрыканскай Гісторыі ў Вашынгтоне (Smithsonian Institution).

Пад моцным уражаньнем ад пабачанага Фрэнсіс Кі, які займаўся вершапісаньнем, выхапіў зь кішэні выпадкова захаваны канвэрт, і напісаў на ім першыя словы вершу: «Oh, say can you see, by the dawn’s early light, What so proudly we hailed at the twilight’s last gleaming» — О, скажы, ці бачыш ты ў ранішнім сьвятле тое, што мы так горда ўслаўлялі пры захадзе сонца?

Вярнуўшыся ў Балтымор, Кі адразу‑ж дапісаў верш, загаловіўшы яго «Абарона форту МакГэнры». У вершы, дарэчы, усіх чатыры звароткі, тым часам як пяецца толькі першая. Кі паказаў напісанае свайму швагру, судзьдзі Джозэфу Нікальсану. Верш Нікальсану спадабаўся, і той аддаў яго друкару. Лісткі зь вершам раздалі ўсім абаронцам форту МакГэнры на радаснае адзначэньне перамогі.

Кі перапісаў некалькі экзэмпляраў свайго вершу ад рукі. Адзін такі арыгінал сёньня перахоўваецца ў Мэрылэндзкім Гістарычным Таварыстве. А на новай мадэлі сучаснага амэрыканскага пашпарту, на адвароце франтавое вокладкі, адбітыя словы зь яго (заключныя радкі гімну): O say does that star‑spangled banner yet wave
O’er the land of the free and the home of the brave.

Паходжаньне мэлёдыі

Мяркуюць, што Фрэнсіс Кі, калі пісаў свой верш, ня думаў пра яго як пра песьню. Але так выпала, што песьняй ён стаўся. Хутка пасьля яго напісаньня тэкст быў апублікаваны з нотамі ды ўжо пад новым загалоўкам — The Star‑Spangled Banner. Падхапілі верш і газэты, апублікаваўшы з заўвагай, што яго можна сьпяваць на матыў песьні «Анакрэон у нябёсах». Мэлёдыя была брытанскага паходжаньня. У Лёнднае ў той час карысталася славай так званае Анакрэонскае Таварыства (Anacreontic Society).

Заснаванае яно было ў сярэдзіне 1700‑х гадоў. Да яго належалі адвакаты, лекары ды іншыя прафэсіяналы. Таварыства назвалі ў гонар старагрэцкага прыдворнага паэта Анакрэона. Лёнданскія анакрэонцы бавілі час рознымі забавамі ды песьнямі, прысьвечанымі жанчынам, віну й іншым прыемнасьцям. Песьні анакрэонцаў сталіся папулярнымі і ў Амэрыцы таго часу. Адна з мэлёдыяў, «Анакрэон у нябёсах», і падыйшла якраз да вершу Фрэнсіса Кі, хоць яна і цяжкаватая да выкананьня. Ейны дыяпазон — паўтары актавы.

Напісаў мэлёдыю ў 1780 годзе (паводле іншых крыніцаў у 1771 г.) ангелец Стафорд Сьмітс.

Калі сёньня выглядае іранічна, што амэрыканскі гімн бярэ свой мэлядыйны пачатак у песьні варожай сваім часам брытанскай дзяржавы, дык трэба мець на ўвазе, што тагачаснае грамадзтва не было ідэялігізаванае, і варожасьць да іншай дзяржавы не пераносілася на музыку. Пагатоў, што ў амэрыканскай культуры таго часу ляжала брытанская спадчына.

Празь 19‑е ст. песьня пра «зорны штандар» набывала папулярнасьці, яе выконвалі пры розных урачыстасьцях, але афіцыйнага статусу яна ня мела. І толькі ў 1889 годзе міністар флоту загадаў выконваць яе ў часе ўздыманьня сьцягу. Крыху пазьней яна пачала гучэць пры адкрыцьці спартовых спаборніцтваў. У 1916 годзе прэзыдэнт Ўудро Ўілсан выдаў загад сьпяваць «Зорны штандар» пры вайсковых урачыстасьцях. І толькі 3 сакавіка 1931 году прэзыдэнт Гэрбэрт Гувэр зацьвердзіў пастанову Кангрэсу ЗША, якой «The Star‑Spangled Banner» абвяшчаўся афіцыйным гімнам Злучаных Штатаў.

У вершы Фрэнсіса Кі пра абарону форту МакГэнры, у трэцяй зваротцы, ёсьць суровыя словы асуджэньня брытанскіх агрэсараў, пра якіх сказана:

    Іхняя кроў змыла сьмярдзючы сьлед іхняга бруду
    І ніякае сховішча ня зможа ўратаваць
    гэтых наймітаў і рабоў
    ад страху ўцёкаў або панурасьці магілы.

З часам, калі амэрыканска‑брытанскія дачыненьні наладзіліся, а пасьля сталіся прыязнымі, саюзьніцкімі, рабіліся спробы перапісаць гэтую зваротку, але з гэтага нічога не атрымалася. Словы засталіся, толькі яны больш не пяюцца, хоць і застаюцца фармальнай часткай гімну.

Пераклад для сьпеву

Зразумела, поўнага беларускага перакладу на мэлёдыю гімну не прасьпяваеш. Беларускія словы шмат даўжэйшыя за ангельскія, націскі й музычныя фразы не супадаюць. Калі ў арыгінале 94 склады, дык у беларускім перакладзе — 132. Затое ангельскіх слоў у арыгінале (уключна з артыклямі) больш як беларускіх у поўным перакладзе — адпаведна 80 і 65. Каб мець беларускі сьпеўны тэкст з рыфмамі, як у арыгінале, трэба яго «сьціснуць, скандэнсаваць», ахвяроўваючы пры гэтым некаторымі дэталямі й паэтычнымі вобразамі арыгіналу (калі ў арыгінале 80 слоў, дык у перакладзе толькі 57). У нашым выпадку пераклад атрымаўся наступны:

    Зорны Штандар
    О, ці бачыш ты зноў пераможны наш сьцяг,
    што так горда лунаў у зацятым змаганьні,
    і як зоркі на ім асьвятлялі прасьцяг
    доўгай ноччу баёў, што грымелі да раньня?
    Бітвы вогненнай жар і змагарны разгар
    пацьвярджалі ўсю ноч, што там быў наш штандар.
    О, ты мне скажы, ці красуе той сьцяг
    над краінай свабод, дзе адважны народ?

Сярод дзяржаўных гімнаў амэрыканскі адзначаецца тым, што ён прысьвечаны выключна сьцягу. Праўда, у некаторых іншых гімнах сьцяг фігуруе таксама. Ёсьць ён, прыкладам, у францускай «Марсэльезе» — праўда, ня свой, але сьцяг ворага: «Супраць нас тыранія ўзьняла свой крывавы сьцяг».

Ёсьць і ў беларускім нацыянальным радок: «штандар наш бел‑чырвона‑белы пакрыў сабой народны рух». У сучасным гімне Рэспублікі Беларусь двойчы згадваецца сьцяг: «Мы, беларусы….
У бітвах за волю, бітвах за долю свой здабывалі сьцяг перамог!», а таксама заключныя радкі: «Горда‑ж узьвіся ў ясныя высі сьцяг пераможны — радасьці сьцяг!» У гімнах суседзяў Беларусі сьцяг ня згадваецца. Суседзі ўслаўляюць краіну, мінуўшчыну, змаганьне за незалежнасьць.

У Амэрыцы, чыё грамадзтва складаецца з ураджэнцаў усіх народаў сьвету, і дзе рэлігія строга адлучаная ад дзяржавы, сьцяг стаўся ўвасабленьнем нацыі. Ён услаўляецца й дэманструецца паўсюдна, афіцыйна й прыватна, як сымбаль адзінства ў разнастайнасьці, як сымбаль свабоды ў перахоўваньні й культываваньні прынесеных здалёк выяваў духова‑культурнае спадчыны народаў сьвету. Галоўным знакам гэтае свабоды ды гатовасьці бараніць яе і стаўся «Зорны Штандар».

Янка Запруднік, газета «Беларус»

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Палітыка і грамадства
«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс
У Еўрасаюзе дазволілі прышчапляць ад каранавіруса дзяцей ад 5 да 11 гадоў
Настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах
Праз пратэст пракуратуры жанчыне за каментарый прысудзілі рэальную «хімію» замест хатняй
Рэйс з Мінска для мігрантаў перанеслі на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака
У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых
Суд па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама зрабілі закрытым
Усяго патроху
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Ляльку, створаную ў 1929 годзе па вобразе 3-гадовай тады яшчэ прынцэсы Лізаветы, прададуць на аўкцыёне
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада
«Выдалілі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі». Аляксандра Патліса перадумалі запрашаць на канцэрт памяці Мулявіна
Спорт
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
З галамі гэтага футбаліста звязваюць праклён. У суботу ён двойчы забіў беларусам 
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх