«На Курапацкай варце затрымалі Ганну і Віктара Шапуцькаў, а таксама Рыгора Асаула. Сказалі, што за бел-чырвона-белы сцяг. Куды вязуць — пакуль няясна», — напісала ў фэйсбуку Таццяна Шапуцька.
Беларускі нацыянальны сцяг не забаронены, таму ў пратаколах указваюць іншую прычыну затрымання, аднак фактычна затрымліваюць за сцяг. Праваабаронцы гавораць пра калапс законнасці ў краіне.