Паслугі хостынгу не падлягаюць ліцэнзаванню. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, распаўсюджаным 11 траўня.

1 сакавіка 2009 года павінен быў набыць моц дзяржаўны стандарт СТБ 1439‑2008 «Паслугі электрасувязі. Тэрміны і азначэнні», зацверджаны пастановай Дзяржстандарта ад 30 верасня 2008 года. У адпаведнасці з гэтым дакументам паслуга хостынгу з`яўляецца дадатковай паслугай электрасувязі, адносіцца да тэлематычнай паслугі, і яе аказанне падлягае ліцэнзаванню. Аднак 3 сакавіка тэрмін пачатку ліцэнзавання перанеслі на 1 ліпеня 2009 года.

Цяпер Міністэрства сувязі і інфарматызацыі паведамляе, што ў сувязі з ўнесенымі ў СТБ 1439‑2008 папраўкамі паслуга хостынгу не адносіцца да тэлематычнай паслугі, а з`яўляецца паслугай па размяшчэнні і захоўванні інфармацыйнага рэсурсу карыстальніка паслуг электрасувязі, і аказанне паслуг хостынгу не падлягае ліцэнзаванню Мінсувязі.

***

Хостынг — гэта паслуга па размяшчэнні чужога вэб‑сайта на сваім вэб‑серверы або чужога вэб‑сервера на сваёй «пляцоўцы», гэта значыць даванне падключэння да інтэрнета і абслугоўванне. Акрамя таго, хостынгамі называюць самі пляцоўкі або серверы, якія аказваюць гэтую паслугу.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0