hrodna.life

Мінчанку Іну Зайцаву, што выходзіць на акцыі пратэсту ў бел-чырвона-белай вясельнай сукенцы, затрымалі ў Гродне ў суботу. Сюды яна прыехала падтрымаць рабочых «Гродна Азота». Трое сутак дзяўчына правяла ў ізалятары. Суд меўся адбыцца ўчора, але справу адправілі на дапрацоўку.

Сёння Іну аштрафавалі на 675 рублёў (25 базавых). А сукенку як рэчавы доказ забралі. Іна кажа, што гэта не праблема, аднак яна паспрабуе яго ўсё ж вярнуць.

Папрасілі сфатаграфавацца: як у Гродне затрымлівалі БЧБ-нявесту

БЧБ-нявесту Іну Зайцаву не выпусцілі з гродзенскага ізалятара. Справу адправілі на дапрацоўку