У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 3 лістапада вынеслі прысуды тром абвінавачаным па 328 артыкуле. 

Двое з іх — былыя пракуроры Аляксей Ерафееў (намеснік пракурора Савецкага раёна) і Яўген Маісеенка (намеснік пракурора Ленінскага раёна), іх затрымалі ў красавіку 2020 года. 

У рашэнні суда тлумачыцца, што Ерафееў збіраў грыб «Псілацыбе навозная» (ён расце ў гнаі, другая назва — «Страфарыя гаўняная»), сушыў і ўжываў.

Фота: https://wikigrib.ru

А Маісеенка перыядычна купляў для сябе і Ерафеева амфетамін і марыхуану, неяк за адну пакупку аддаў 510 рублёў. 

Падкрэсліваецца, што пракуроры трымалі наркотыкі пры сабе і перасоўваліся з імі па Мінску. 

Абодвух былых пракурораў судзілі па першай частцы артыкула 328 і прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму, пры гэтым па адным годзе кожнаму скасоўвае амністыя. 

А вось трэці чалавек, нехта «К.», які праходзіў з імі па адной з справе як прадавец, меў трэцюю частку артыкула 328. Ён атрымаў восем з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф 1080 рублёў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру