Чакаецца, што прэзідэнт будзе праінфармаваны пра хаду выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сістэмы.

Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміцца з тэхнічнай мадэрнізацыяй Мінскай ЦЭЦ‑3.

Дзяржпраграма прадугледжвае да 2011 года мадэрнізацыю асноўных вытворчых фондаў энергасістэмы, зніжэнне іх зносу, эканомію паліўна‑энергетычных рэсурсаў не менш як 1150 тыс.т умоўнага паліва, павелічэнне выкарыстання мясцовых паліўна‑энергетычных рэсурсаў у энергасістэме да 305 тыс.т умоўнага паліва, увод электрагенерыруючых магутнасцей у энергасістэме 1196,8 МВт.

У 2006‑2008 гадах на мадэрнізацыю вытворчых фондаў энергасістэмы было накіравана Br3241,4 млрд., з іх замежных інвестыцый — Br278,1 млрд

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0