Памёр мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі. Яму было 79 гадоў.

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.

Нарадзіўся ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж.

У 1959 годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963 г. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбытка Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.

У 1963 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (клас Г. П. Зелянковай), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 годзе М. Дрынеўскі — галоўны хормайстар, з 1975 г. — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0