Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк паразважаў у эфіры Сталічнага тэлебачання наконт значэння лозунга «Жыве Беларусь!»

«Сітуацыя такая. Можна, канечне, спасылацца і на вершы Купалы, і на вершы Пімена Панчанкі, дзе ёсць гэта словазлучэнне. Але калі мы кажам не пра словазлучэнне, а пра прывітанне, то мы адкрываем статут Саюза беларускай моладзі і бачым, што калі вы ніжэйшы па статусу, вы падыходзіце да старэйшага і вітаецеся: «Жыве Беларусь», прычым выкідваеце руку — зігуеце. А вам у адказ ваш начальнік лаканічна адказвае: «Жыве».

Такое прывітанне, як калька «Зіг хайль!», стала кананічным у часы нямецка-фашысцкай акупацыі БССР, а потым стала ўстойлівым, нармальным словазлучэннем для беларускай эміграцыі, якая ў Канадзе, у Штатах яго выкарыстоўвала. А да гэтага — у 1920-1930-х гадах, 1917 годзе — выкарыстоўвалі другое словазлучэнне: «Няхай жыве вольная Беларусь», у саветызаваным варыянце: «Няхай жыве Савецкая Беларусь».

Марзалюк прадэманстраваў у эфіры, як правільна трэба было зігаваць. Мы не можам паказаць гэту экстрэмісцкую карцінку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?