Журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга быў затрыманы ў нядзелю на маршы памяці Рамана Бандарэнкі. Сёння яго пакаралі арыштам на 15 сутак (суддзя Малашчанка).

Тарас Круцкіх (Тарналіцкі)

Тарас Круцкіх (Тарналіцкі)

Тарас Круцкіх (Тарналіцкі) атрымаў 25 сутак паводле двух пратаколаў (суддзя Шаціла).

Кацярыне Андрэевай далі 7 сутак арышту, прызналі вінаватай паводле 23.34 і 23.4 КаАП (суддзя — Вольга Няборская).

Паводле пратаколу Кацярыну затрымлівалі на вуліцы і яна прымала ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хаця яна з 12 да 17-30 знаходзілася ў кватэры на Смарогскім тракце на 14 паверсе, што пацвердзіў на судзе сведка — гаспадар кватэры Дзмітрый, піша Белсат

Як распавяла Кацярына на судзе, яе затрымлівалі ў кватэры, дзверы выламалі, забеглі каля 10 спецназаўцаў. Яны не тлумачылі нічога, проста сказалі, каб збіраліся і ішлі з імі. Гвалту падчас затрымання не было.

У РУУС Каці стала кепска, яна адчула рэзкі боль ў галаве, яе вырвала, Каця страціла прытомнасць. Выклікалі хуткую, даставілі пад канвоем у 9-ю бальніцу. Нічога сур’ёзнага не знайшлі, але прапісалі пасцельны рэжым, поўны спакой і абавязковы візіт да неўролага на наступны дзень. Але раніцай 16 лістапада яе забралі ў РУУС, а адтуль даставілі ў ЦІП.

***

Усяго ў нядзелю былі затрыманыя — у Мінску, і іншых гарадах — 24 журналісты. 13 чалавек вызвалілі вечарам, або ў ноч на нядзелю (з пратаколамі і без). Відэааператар Андрэй Рабчык атрымаў учора 15 сутак.

Учора пасля Маршу пенсіянераў былі затрыманыя Аляксандра Квіткевіч і Максім Лаўрэцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0