Армянка Арпінэ Бадалян жыве ў Беларусі з 1996 года. Кажа, што прыехала «ненадоўга» праз праблемы ў роднай краіне — землятрус, вайна. У Беларусі жыла яе бабуля.

Але ў выніку жанчына засталася тут жыць. Нарадзіла сына — цяпер ён ходзіць у 5 клас. 

Арпінэ Бадалян па цэнтры

13 лістапада Арпінэ затрымалі ў Докшыцах на акцыі салідарнасці, акурат у той дзень, калі ў горадзе ладзіў прыём старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

Цяпер жа стала вядома, што мясцовыя ўлады хочуць дэпартаваць Арпінэ разам з дзіцём.

Такі ліст прыйшоў жанчыне з Докшыцкай міліцыі

«Ведаеце, неяк грамадзянства ўсё не магла аформіць — то адно, то другое. Пасля новага года збіралася адмаўляцца ад армянскага, а тут такое… Вяртацца мне туды няма куды. Што рабіць, пакуль не ведаю, сыну пакуль што не казала. У агульных рысах ён ведае, што мама была ў міліцэйскім ізалятары, але што яму трэба будзе пакідаць Радзіму… У Арменіі ў мяне нібыта ёсць далёкія сваякі, але я з імі не падтрымліваю сувязь», — сказала «Нашай Ніве» Арпінэ. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?