Беларусь прыпыняе дыялог па правах чалавека з Еўрапейскім саюзам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння ў эфіры БТ.

«Мы не бачым сэнсу далей працягваць з Еўрапейскім саюзам дыялог па правах чалавека. І мы прыпыняем гэты дыялог да таго часу, пакуль ЕС не прыме рашэння аб змене палітыкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, якія на гэтым этапе прынялі рашэнне замарозіць праграмы супрацоўніцтва з Беларуссю», — сказаў міністр.

Уладзімір Макей таксама падкрэсліў: «Мы не бачым асаблівага сэнсу працаваць паўнавартасна ў рамках ініцыятывы «Усходняе партнёрства». Усе гэтыя меры з'яўляюцца толькі адказам на тыя абуральныя дэструктыўныя крокі, якія распачалі нашы еўрапейскія партнёры ў адносінах да Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?