vk.com

vk.com

 «Раніцай 16 лістапада ў Генеральнай пракуратуры маці Рамана Бандарэнкі паведамілі пра накіраванне і наяўнасць у Дзяржкамітэце судовых экспертыз дазволу на выдачу цела сына», — гаворыцца ў заяве пракуратуры.

«16 лістапада на інтэрнэт-рэсурсах актыўна распаўсюджвалася інфармацыя аб тым, што бацькам не аддаюць цела Рамана Бандарэнкі, памерлага 12 лістапада. З гэтай нагоды маці 16 лістапада нібыта двойчы беспаспяхова звярталася ў Генеральную пракуратуру, — паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Генпракуратура. — Перадусім выказваем спачуванне родным і блізкім у сувязі з горам, што напаткала сям'ю. Паведамляем, што Генеральная пракуратура ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіць праверку абставін смерці гэтага грамадзяніна.

У сувязі з завяршэннем шэрагу першапачатковых экспертных даследаванняў раніцай 16 лістапада ў Генеральнай пракуратуры маці Рамана Бандарэнкі паведамілі аб накіраванні і наяўнасці ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз дазволу на выдачу цела сына. Пазней прадстаўнікі Генпракуратуры і Дзяржкамітэта неаднаразова прапаноўвалі забраць цела сына для пахавання і аказаць дапамогу ў арганізацыі пахавання. Да цяперашняга часу сваякі памерлага не хочуць забраць цела Рамана Бандарэнкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0