Гісторыя адбылася ў нядзелю на вуліцы Гарнавых у Гродне. 28-гадовы кіроўца «Мазды» ехаў не надта хутка, бо за ім рушыў «міліцэйскі аўтамабіль». Найхутчэй, гэта быў аўтазак, бо відэарэгістратар здымаў карцінку аднекуль зверху.

Калі ДАІ спыніла «Мазду», кіроўца патлумачыў, што ў яго дрэнна працавала каробка перадач, але ў выніку прызнаў віну. На яго склалі два пратаколы — за блакаванне руху і за парушэнне разметкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0