14 траўня грамадзянская ініцыятыва кіяўлян арганізавала пікетаваньне амбасады Беларусі ў Кіеве. Чыньнікам паслужылі 14‑я ўгодкі сумна вядомага рэферэндуму 1995 г., калі была змененая дзяржаўная сымболіка Беларусі з нацыянальнай на савецкую. «Пасля зьмены сымболікі пачалося паступовае вяртаньне іншых савецкіх парадкаў — цэнзура ў СМІ, ціск на апазыцыю, перасьлед індывідуальных прадпрымальнікаў і рэлігійныя ганеньні на «неафіцыйныя» цэрквы», — заявіў у сваім выступе пастар Яраслаў Лукасік, дэпартаваны з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе.

Удзельнікі пікету запатрабавалі ад беларускіх уладаў: вяртаньне нацыянальных знакаў і адмовы ад саветызацыі грамадзтва; а таксама спыніць палітыку паступовай ліквідацыі беларускай незалежнасьці і пакончыць з палітычнымі перасьледамі датычна апазыцыйных дзеячаў і рухаў, у прыватнасьці, супраць прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Пастар Яраслаў Лукасік распавёў пікетоўцам аб той сытуацыі, якая склалася вакол спадара Н.Аўтуховіча, аб ягоным нематываваным і незаконным утрыманьні за кратамі, аб абвешчанай ім галадоўцы і падтрымцы са боку актывістаў грамадзкай арганізацыі «Малады Фронт», якія таксама выказалі свой пратэст уладзе адмовай ад ежы.

Пасля аповяду грамадзкасьці аб становішчы спраў у Беларусі, адзін з арганізатараў мерапрыемства Мікалай Малуха паспрабаваў перадаць прадстаўнікам амбасады зварот да ўладаў. Супрацоўнікі дыпляматычнай установы, спаслаўшыся на прыём дакумэнтацыі толькі праз пошту, адмовіліся выйсьці і перапынілі гутарку. У выніку, арганізатары перадалі пэтыцыю празь міліцыянтаў, якія ахоўваюць амбасаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?