Мілінкевіч і Пазняк у Празе. Фота Антона Матолькі

Мілінкевіч і Пазняк у Празе. Фота Антона Матолькі

«Усходняе партнёрства» дае беларусам магчымасьць манэўру ў выпадку абвастрэньня палітычнага і эканамічнага націску з боку Расеі, — піша ў сваім новым артыкуле лідэр Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк. — Праграма прадугледжвае верагоднасьць уцягваньня беларускага грамадзтва ў сфэру эўрапейскіх дачыненьняў. Аднак «Усходняе партнёрства» запраграмаванае на супрацоўніцтва Эўразьвязу з антыбеларускім рэжымам. Самая вялікая небясьпека для нас у тым, што рэжым атрымае карт‑блянш на вынішчэньне беларускай культуры і легітымізацыю сваёй улады з рук Эўропы».

Зянон Пазьняк засьцерагае ад лабіяваньня рэжыму Лукашэнкі у Эўропе, што, на ягоную думку, сёньня робіць лідэр Руху за Свабоду Аляксандар Мілінкевіч. Пазьняк выступае за стварэньне ў новых палітычных умовах новага адзінства нацыянальных сілаў: «Прыклад узаемадзеяньня ў Празе перад падрыхтоўкай да саміту паказаў прынцыповую магчымасьць мэтавага злучэньня антырэжымных сілаў на падставе агульнанацыянальных інтарэсаў, — піша Пазьняк. — Нацыянальныя сілы … аб’ядноўвацца мусілі б на клопатах па абароне дзяржаўнай незалежнасьці, у імкненьні да свабоды і ў барацьбе за захаваньне беларускай культуры. Мэтай барацьбы новай беларускай апазыцыі павінен стаць катэгарычны імпэратыў: Лукашэнка нелегітымны кіраўнік і павінен пакінуць уладу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?