фота-АР

фота-АР

фота-АР

фота-АР

У горадзе Тубінгене ў Паўднёвай Нямеччыне шырокай публіцы прадэманстравалі статуэтку, якая была зроблена як найменей 35000 гадоў таму.

Першабытны твор мастацтва знайшлі ў 2008 годзе ў пячоры ды ён увасабляе жанчыну з вялікім жыватом, шырокімі сцёгнамі і вялізным бюстам. Цяпер гэтая статуэтка лічыцца найстарэйшай выявай чалавечага цела.

«Маем 100 адсоткаў пэўнасці, што ўжо 35 тысячаў гадоў таму на тэрыторыі Швабіі жылі людзі як мы з вамі, людзі, якія маглі ствараць сімвалы і думаць абстрактна, усё роўна як сучасны чалавек», – сказаў у інтэрвію археолаг Нікалас Конард, які знайшоў статуэтку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?