Грамадства

Джазмен Аракелян: У турмах робіцца ўсё, каб як мага больш вязняў выйшлі адтуль з каранавірусам

Пасля 15-суткавага арышту на волю з магілёўскай турмы выйшаў музыка Павел Аракелян. Ён быў рэкардсменам па колькасці праведзеных вулічных канцэртаў. Сваімі ўражаннямі ад зняволення Павел падзяліўся з «Нашай Нівай».

Фота з фэйсбука.

«Мяне затрымалі 7 лістапада пасля канцэрта ў Малінаўцы. Кіроўца падкідваў на машыне дадому, як аднекуль на скрыжаванні з’явіліся амапаўцы.

Нас выцягвалі з машыны, якая яшчэ працягвала рухацца. На галаву надзелі капюшон, завялі ў бусік і паклалі фэйсам у сядушку.

Спачатку трохі павалаводзілі кіроўцу, але пасля ўзяліся за мяне. Кіроўцу адпусцілі, бо ён ніякага дачынення да гэтага ўсяго не меў. А яшчэ атрымалася так, што машына так і не паспела спыніцца, калі нас выцягвалі. То яна і ўпісалася ў аўтамабіль перад намі. Таму кіроўца застаўся разбірацца з ДАІ.

Амапаўцаў на мяне адправілі ці то 8, ці то 10, і яшчэ, казалі, каля тузіна былі дзесьці недалёка ў двары. Сілу, канечне, прымянялі — сцяжка, пара выспяткаў, — але гэта драбяза на фоне таго, што робіцца. Яны сказалі, табе пашанцавала, бо мы цябе ведаем. Я кажу: ну дзякуй.

Так, казалі, што спецыяльна палявалі на мяне. Кажуць, ты нас задзяўбаў, столькі ад нас збягаў. Дзе гэта было? Ну вось у Маладзечне. У якім Маладзечне? Я ў гэтым горадзе не быў ужо больш за год. Усялякай лухцені ад іх наслухаўся, мне, здаецца, ўсю метадычку расказалі:

што вам трэба, а колькі вам плацяць, а чаму ты не бярэш грошай, не бярэш, ну ты дурань, бо астатнія бяруць, прыйдзе Еўропа і ўсе будуць даўбіцца ў сраку, дэмаграфія ўпадзе. Калі задаеш пытанне, на якое не могуць адказаць, то адразу: калі не Лукашэнка, то хто, любімую не аддаюць. Уся гэтая херня цягнулася да РУУС. І яшчэ запалохвалі: будзь асцярожны, мы яшчэ сустрэнемся, мы цябе ведаем, ты нармальны мужык, проста збочыў не на тую дарожку.

Я калісьці сам трэніраваўся пры 3214, гадоў дзесяць таму, але ў нас была група цывільных людзей. Калі кагосьці і ведаў, то нікога б ужо не згадаў, бо памяць на твары так сабе.

У Маскоўскім РУУС было такое ўжо чынна-благароднае, бегалі са словамі: «О, музыканта прывезлі». Там былі журналісткі з Маршу, у тым ліку Кацярына Карпіцкая, а таксама журналіст расійскага МБХ Раман. Мяне прывезлі пад вечар, міліцыянты сядзелі з дзяўчынкамі размаўлялі, аформілі вельмі хутка, можа, цягам паўгадзіны.

Мы з Раманам трапілі ў чатырохмясцовы люкс удвух. Было нават смешна, калі людзей з нядзельнага маршу запіхалі. Баландзёр ходзіць днём і пытаецца, колькі чалавек. «Дваццаць», — крычаць яму. Бах-бах-бах, запіхвае талеркі. Наступная — сямнаццаць. Наша, кажам, двое. «Яб…ь у вас люкс», — чуецца.

Да судоў мы так і прасядзелі. Потым нам закінулі яшчэ чатырох хлопцаў, але літаральна на адну ноч, бо мяне этапавалі ў Жодзіна.

Суд — гэта цалкам блазенства. Я нічога не чакаў, апроч сутак, мая мэта была — зацягнуць суд як мага даўжэй.

Калі цягнуць як мага даўжэй, то, магчыма, ў кагосьці скончыцца тэрмін затрымання і яго адпусцяць. Я гадзіну так слухаў гэтую лухту.

Сведка-міліцыянт казаў, што не чуў, каб крычаў лозунгі, быў з сімволікай. Ну што сказаць, я пасмяяўся, стандартны беларускі суд. Стомленая суддзя была.

Агулам па ўмовах утрымання — гэта паўнавартасныя катаванні. Мы гэта ўсё будзем збіраць. Гэта 15 сутак без ежы, вады, туалетнай паперы, гігіены, чалавечага стаўлення. Можна браць інтэрв’ю баскетбалісткі Леўчанка і падпісвацца цалкам.

Адзінае, на чым я хачу зрабіць акцэнт: падчас страшэннай сусветнай пандэміі робіцца ўсё, каб кожны выйшаў з арышту хворым. Быў момант, пытаюцца, ці ёсць скаргі на здароўе. Хлопец падымае руку: «У мяне няма, але я кантактаваў з каранавірусным». «Хаха, вось з іншымі кантактаваць не будзеце».

Яны ведаюць, што робяць. Вы п’яце з аднаго кубку на ўсіх, няма гарачай вады. Робіцца ўсё для таго, каб як мага больш людзей выйшлі адтуль з кавідам.

Я сам кашляю, але я кашляю ўвесь час у такую пару. Калі ўчора выходзіў са сваёй «хаты», то я там быў самы здаровы, хаця ў мяне ёсць праблемы з насаглоткай.

Што скажу дакладна пра Магілёў (другую палову тэрміну Аракелян даседжваў там — «НН»), то тамтэйшыя супрацоўнікі стараюцца на сто працэнтаў выконваць пратакол. Каб усё было па часе, афіцыйна, прытрымліваюцца па-салдацку парадку дня.

Я шчаслівы, што адседзеў, бо столькі цудоўных кантактаў у мяне б не завязалася ніколі, а тут на працягу двух тыдняў. Там былі сапраўдныя свяцілы: са мной сядзеў сусветнавядомы ўролаг Аляксандр Мініч, унікальны выкладчык з БДУ Аляксандр Сарока, доктар хуткай дапамогі, вядучыя спецыялісты ІТ-кампаній, бізнэсоўцы, гісторыкі, настаўнікі, шахцёр, мазавец, былы вайсковец. Там быў увесь зрэз грамадства. Безумоўна, усе «наркаманы і алкаголікі». Сапраўдных наркаманаў і алкаголікаў я не бачыў зусім.

Мяне папярэдзілі, што затрымаюць. Я быў гатовы ад таго моманту, калі выйшаў рабіць тое, што ўмею — гэта было ці 13, ці 14 жніўня. Я ў туражцы прайшоў праз чалавек 25, і кожны, хто сядзеў, казаў, што пакуль мы тут, мы займаем чыесьці месцы, магчыма, чалавека, які б сядзець не змог. Не ныў ніводны чалавек.

Мяне ўсцешвала, што тая субота, калі мяне ўзялі, гэта быў апошні з запланаваных дваровых канцэртаў. Я зрабіў цалкам свой план, які хацеў. Цяпер ужо не тое надвор’е. Апошні тыдзень, калі я граў, быў цяжкім, я нават хацеў раней скончыць, але сталі затрымліваць музыкаў, то я не хацеў нікога дэмаралізоўваць.

Цяпер хачу зрабіць яшчэ адзін маштабны праект салідарнасці, але хачу ўзнавіць здароўе спачатку. Я вельмі хачу запісаць «Купалінку» ў студыі, бо ў мяне ёсць відэа амаль з кожнага двара, дзе граў.

Я нават прыблізна не магу сказаць, колькі канцэртаў адыграў, пасля 43 ці 44 згубіў лік. Можа, 60, можа, 80. Не важна, хто рэкардсмен. У шчыльным рэжыме рабілі яшчэ Андрусь Такінданг, Піт Паўлаў. Думаю, мы ўсе далі прыкладна аднолькавую колькасць.

Што ў той жа дзень затрымалі Такінданга і Паўлёнка, нават не ведаў да затрымання.

Я выйшаў больш бадзёры, чым заязджаў. Убачыў настрой людзей, якія там сядзяць у палоне. Яны абмяркоўваюць, што рабіць далей, як рэфармаваць ахову здароўя, як міліцыю, Міністэрства адукацыі. Гэта ўсё рэальныя прапановы і рэформы цягам 2-3 гадоў з поўнай зменай сістэмы. Для ўсяго ёсць гатовыя мадэлі, якія трэба адаптаваць да нашых рэалій.

У кожнай «хаце» там былі лекцыі, заняткі. Спявалі таксама, але ў Жодзіне так прыгожа спявалі дзяўчаты, што не хацелася перашкаджаць ім.

Каментары

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк2

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі3

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў1

«Не падайце духам, паручык Шпакоўскі». Як беларускія прапагандысты і аналітыкі рэагуюць на падзеі ў Сірыі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →